каталог

Mаладая пара згуляла вяселле ў традыцыях беларускага народа

29 августа 2016г.

У рамках рэспубліканскага семінара-практыкума для супрацоўнiкаў ЗАГС маладая пара згуляла вяселле ў традыцыях беларускага народа. Шлюб  мары маладыя адзначылі на паляўнічай базе «Падар». А зрабіць вяселле дапамаглі супрацоўнікі Круглянскага ЗАГС.

Рабіць арыгінальныя, адрозныя ад іншых, жаніцьбы, стала ўжо добрай традыцыяй. І тут маладыя даюць волю сваім фантазіям. Гэта і рыцарскія вяселля, і італьянскія, і еўрапейскія. Аляксей і Вольга выбралі нацыянальнае беларускае вяселле. У гэтым іх падтрымалі іх бацькі і супрацоўнікі ЗАГС. Для маладых зладзілі вяселле, вельмі блізкае да таго часу, калі толькі так і праводзілі шлюб. Пара разам з бацькамі прыехала на вясельную цырымонію на карэце. Іх сустракалi з традыцыйнымі песнямі і танцамі. У момант шлюбу Аляксею і Вольге падарылі рушнік - старажытны традыцыйны атрыбут вясельнай імпрэзы ў культуры ўсходніх славян, які не толькі ўпрыгожвае свята, але і нясе ў сабе глыбокі сімвалічнае значэнне, выступаючы абярэгам для сям'і. Пасля завяршэння цырымоніі госці пасыпалi маладых  збожжам, пялёсткамі руж, грашыма і цукеркамі для таго, каб iх жыццё было вельмi салодкiм, багатым, і каб у іх сэрцах жыла шчырая любоў. І, вядома ж, куды без вясельнага каравая, які спрадвеку лічыцца сімвалам будучага сямейнага шчасця.

Як адзначыла начальнік упраўлення натарыята і ЗАГС Жанна Захарава, «вельмі карыстаюцца папулярнасцю менавіта беларускія вяселлі.  Мы спадзяемся, што гэта для іх будзе запамінальная падзея і яны пранясуць гэта праз усё жыццё. Будзем чакаць маладых на іх вясельных юбілеях ў нас».

На семінары было праведзено не толькі беларускае вяселле, а таксама ўрачыстая цырымонія, прысвечаная дзесяцігоддзю шлюбнага жыцця («Ружовае вяселле») і выязная рэгістрацыя заключэння шлюбу па індывідуальным сцэнарыі ў еўрапейскім стылі («Жамчужына кахання»).
Работнікі ЗАГС імкнуцца рабіць усё магчымае, каб дзень шлюбу застаўся надоўга ў памяці маладых. А ўсе ўспаміны пра яго прыносілі толькі самыя радасныя эмоцыі як у маладых, так і ва ўсіх гасцей урачыстасці.